Лукашэнку паказалі беларускія сякеры маркі "МТЗ-Horizont"
Лукашэнку паказалі сякеры / прэс-служба Лукашэнкі
29 траўня Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Оршу. Ён наведаў завод "Легмаш", дзе запатрабаваў разам з прадукцыяй ВПК захаваць і нарошчваць выпуск тавараў мірнага прызначэння.
Як паведамляецца, Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры. Наколькі можна меркаваць па лэйблах на іх, прадукцыя выпушчаная ў калабарацыі заводаў МТЗ і "Гарызонт" (тым самым, дзе збіраюць ноўтбукі і тэлевізары). Дарэчы, гэтыя сякеры Лукашэнку паказвалі паўтара года таму, і ён такой сякерай калоў дровы.
Лукашэнка ўсё адно заявіў, што незадаволены працай прадпрыемства. Ён даручыў віцэ-прэм'еру Пятру Пархомчыку арганізаваць выраб прадукцыі для адпаведнай прамысловасці: "Ён усё для лесу павінен рабіць тут. Калі не могуць нешта для бензапілы — на першых этапах закупім. Таму на працягу гэтага года ён павінен пачаць гэта рабіць. Яшчэ гэта не хапала купляць".
Ён даручыў Камітэту дзяржкантролю ўзяць пад кантроль гэтую вытворчасць.