Лукашэнка зняў з пасады міністра эканомікі
Аляксандр Чарвякоў / minprom.gov.by
Лукашэнка зняў з пасады міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова. Чыноўніка адпраўляюць у Кітай як амбасадара Беларусі.
А цяпер ужо былы дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю Ігар Маршалаў будзе прадстаўляць краіну ў Зімбабвэ.
Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў амбасадараў у Інданезію, Сербію і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку.