Лукашэнка зігуе следам за Маскам, у ЦВК не сходзяцца лічбы — стрым з Кныровічам
Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 26 студзеня / Скрыншот
Лукашэнка чуйна ловіць трэнды. Калі Ілан Маск ускідвае руку да Сонца — і ён тут як тут. І ў гэты момант уся дзяржаўная ідэалогія, заснаваная на перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, можа пачакаць.
А беларускаму Цэнтрвыбаркаму так хацелася паказаць, што выбары — гэта ўсенароднае свята, што намаляваныя ім лічбы пачалі выклікаць сумневы нават у людзей, якія вераць лукашэнкаўскай прапагандзе. Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч паспрабуе даказаць, што яўка, пра якую адсправаздачыўся ЦВК, папросту немагчымая.