Лукашэнка трызніць пра вайну, а камуналка б'е рэкорды. Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

На саміце АДКБ, які праходзіць у Бішкеку, Лукашэнка заявіў, што насамрэч да вайны рыхтуюцца не Расія і Беларусь, а НАТА. Тырада задумвалася як нейкі папрок у бок краінаў Захаду, але прагучала роўна наадварот.

Паўночнаатлантычны альянс сапраўды рыхтуецца абараняцца ад расійскага нападу і ў гэтым няма чаго дзіўнага. А Расія і Беларусь ужо вядуць наступальную вайну дык чаго ім да яе рыхтавацца?

На гэтым фоне Мінск дапамагае Крамлю справіцца з паліўным крызісам, выкліканым ударамі ўкраінскіх дронаў па расійскіх НПЗ. А ў Беларусі шалёнымі тэмпамі расце камуналка. Абмяркоўваем гэтыя і іншыя тэмы з блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.