Лукашэнка сказаў, у якіх выпадках магчымая вайна
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вайна ближэйшым часам будзе, але толькі ў двух выпадках. Заява прагучала падчас яго сёлетняга паслання парламенту і народу.
Першы варыянт — калі супраць Беларусі адбудзецца агрэсія і будзе развязаная гарачая вайна. Другі — калі адбудзецца напад на Расію. якая з'яўляецца саюзнікам нашай дзяржавы. Беларусь падключыцца да яе ў рамках саюзных дамоўленасцяў.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што Беларусь выступае катэгарычна супраць вайны.