Лукашэнка прызнаўся, што сапсаваў бюлетэнь
Аляксандр Лукашэнка і Умка на выбарчым участку 26 студзеня 2025 года
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што сапсаваў бюлетэнь. Мала таго, што раскрыў таямніцу галасавання, дык і прыйшоў на ўчастак з сабакам Умкам.
“Калі вы хочаце спытаць за каго, павінен вам шчыра прызнацца — за ўсіх”, — заявіў ён.
Нагадаем, бюлетэнь, дзе ёсць больш за адну адзнаку, лічыцца сапсаваным. Яшчэ журналісты фатаграфавалі як ён кідае бюлетэнь у скрыню, што ЦВК таксама забараняў. За пяць хвілін столькі парушэнняў — і куды толькі глядзіць міліцыя?