Лукашэнка прызначыў новых дырэктараў на "БелАЗ" і "Атлант"
Новы дырэктар "Атланта" Дзмітрый Харытончык / прэс-служба ўрада
11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Сярод іншага ён узгадніў шэраг прызначэнняў.
Дырэктарам завода халадзільнікаў "Атлант" прызначаны Дзмітрый Харытончык — былы намеснік міністра прамысловасці.
Новы гендырэктар з'явіўся і на "БелАЗе". Ім стаў Сяргей Лесін, які раней займаў пасаду намесніка гендырэктара.
У снежні ў СМІ з’яўлялася інфармацыя пра затрыманне папярэдняга гендырэктара "БелАЗа" Сяргея Нікіфаровіча.