Лукашэнка — прэзідэнту Польшчы: Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-мі ўгодкам ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж краінамі. Ён выказаў упэўненасць у перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх дачыненняў ва ўсіх сферах, у "пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва".
"Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Кіраўнік Беларусі пажадаў польскаму прэзідэнту моцнага здароўя, поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.
Анджэй Дуда ў сваім віншаванні выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай, заснаваным на ўзаемаразуменні і даверы, якое паспрыяла б дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Европе.
