Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым

Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым. "Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да блізкіх, імкненнем зрабіць свет лепшым", — напісаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэтае свята "ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя ўрачыстасці міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра". Лукашэнка адзначыў у віншаванні, што ў наш няпросты час "менавіта гэтыя каштоўнасці з'яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і росквіту краіны".

Кіраўнік Беларусі пажадаў суайчыннікам, каб іх святочны настрой стаў "невычэрпнай крыніцай духоўных сілаў для працы, творчасці і зносін з блізкімі". Ён заклікаў праваслаўных імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, разам працаваць дзеля дабра нашай краіны, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".