Лукашэнка павіншаваў праваслаўных беларусаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных беларусаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым. Яны адзначаць Вялікдзень у нядзелю, 1 траўня.
"У гэтае вялікае свята мы ўспамінаем аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю. Велікодны дабравест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцяў, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа", — цытуе віншаванне кіраўніка дзяржавы газета "Звязда".
Лукашэнка пажадаў праваслаўным беларусам, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі ў іх сем'і мір і згоду, вясенняе цяпло і радасць стасункаў, натхнілі на добрыя справы.