Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством Хрыстовым

"На працягу тысячагоддзяў Раство Хрыстова з'яўляецца сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцай стварэння і натхнення, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы. — Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзіўным пачуццём таямніцы новага і цудоўнага, аб'ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях".



Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў "быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах". "І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі", — адзначаецца ў віншаванні.



Лукашэнка пажадаў беларусам "моцнага здароўя, добрага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях".