Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём жанчын

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын Беларусі з 8 Сакавіка, Днём жанчын.
"Гэтае свята — даніна ўдзячнасці і павагі нашым маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно прыходзіць да нас з першым днём вясны як сімвал адраджэння прыроды, перамогі прыгажосці і дабра", — гаворыцца ў віншаванні.
Ён падзякаваў беларускам за вялікі ўнёсак ва ўсе сферы жыцця грамадства: ахову здароўя і адукацыю, прамысловасць і сельскую гаспадарку, культуру і навуку, сістэму дзяржаўнага кіравання і бізнэс. "Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню", — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.
Асобна ён падзякаваў суачынніцам за "жыццёвую мудрасць і працавітасць, высокі прафесіяналізм і выдатныя чалавечыя якасці".