Лукашэнка памілаваў 15 чалавек
Лукашэнка памілаваў 15 чалавек / БЕЛТА
13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 15 асуджаных.
Прычым дзевяць з іх — гэта жанчыны, а адзінаццаць учынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
Спіс для памілавання быў складзены Камісіяй па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці.
Частцы памілаваных пакаранне замянілі на больш мяккае, а астатнім скарацілі неадбыты тэрмін пакарання.
Ці ёсць сярод памілаваных палітвязні — невядома. Паіменны спіс памілаваных пакуль не абвяшчалі.