Лукашэнка паабяцаў "няшчасную бульбу" расійскаму рэгіёну

Лукашэнка на сяльгасработах

Лукашэнка на сяльгасработах / БЕЛТА

Беларусь гатовая пастаўляць у Калінінградскую вобласць Расіі прадукты харчавання, у тым ліку і бульбу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці РФ Аляксеем Беспразванных у панядзелак.

Пры гэтым бульбу ён назваў чамусьці "няшчаснай".

"Будзьце ўпэўненыя, што нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай мы патрэбную колькасць паставім прадуктаў харчавання. Усялякай. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёння ўрад далажыў, што свежая маладая бульба беларуская на прылаўкі пайшла", — сказаў Лукашэнка.

Праблема з бульбай у беларускіх крамах узнікла некалькі месяцаў таму. У выніку ўрад нават быў вымушаны зняць забарону на яе пастаўкі з "недружалюбных" краін Еўрасаюза. Праблемы з бульбай абмяркоўваліся ў тым ліку ў размове Лукашэнкі з Пуціным: кіраўнік Расіі быў здзіўлены, калі даведаўся, штобеларусы засталіся без бульбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.