Лукашэнка назваў галоўныя прынцыпы беларускай адукацыі

Лукашэнка назваў галоўныя прынцыпы беларускай адукацыі

На рэспубліканскім педсавеце, які праходзіць у Мінску, выступіў Аляксандр Лукашэнка

У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы назваў галоўныя прынцыпы, якімі мусіць кіравацца беларуская адукацыя, перадае БЕЛТА

"Галоўнае — мы захавалі станоўчыя дасягненні, якія дасталіся нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Сярод іх дзяржаўная падтрымка, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, яго годны ўзровень. Менавіта такімі прынцыпамі мы павінныя кіравацца, плануючы любыя далейшыя пераўтварэнні ў гэтай сферы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Узгадаў ён і пра вяртанне да пяцібальнай сістэмы адзнак, якую прапанавалі беларускія чыноўнікі. Гэтая навацыя выклікала вялікі розгалас у грамадстве, многія выказваюць сваё незадавальненне. Па словах беларускага кіраўніка, гэта не асноўнае пытанне.