Лукашэнка на два дні з'ехаў з Беларусі

Лукашэнка на два дні з'ехаў з Беларусі

Аляксандр Лукашэнка на два дні з'ехаў з Беларусі. У сераду кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Кыргызстан, дзе ён возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, інфармуе president.gov.by.

У склад Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Спачатку кіраўнікі гэтых краін правядуць пасяджэнне ў вузкім складзе, пасля да іх далучацца міністры замежных спраў, кіраўнікі саўбезаў і міністэрстваў абароны. Лукашэнка плануе выступіць з прапановамі Беларусі па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Як вядома, з 1 студзеня 2020 года АДКБ ачоліць дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.