Лукашэнка ізноў у Амане, Belavia вяртае рэйсы ў Ізраіль — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Ваяж Лукашэнкі на Блізкі Усход і Паўночную Афрыку зацягнуўся. Другі раз за тыдзень ён наведвае Аман. Фармальная нагода стандартная: "мы гатовыя тут працаваць". Але ці аддзяляе 71-гадовы палітык інтарэсы Беларусі ад інтарэсаў сваёй сям'і?

Пагаворым пра гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем шалёную (44%!) падтрымку саюза з Расіяй у апошняй сацыялагічнай апытанцы; "фінляндызацыю" Беларусі, якую прапануе Ціханоўскі; планы пабудаваць першы беларускі самалёт, вяртанне "Белавіі" на ізраільскі напрамак і візіт Пуціна ў Індыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.