Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца ў найбліжэйшы час

Тэлефонная размова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 23 студзеня, паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў як міжнароднага парадку дня, так і двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла аб будучай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў найбліжэйшы час. Запланаваная таксама сустрэча прэм’ер-міністраў дзвюх краін.

Таксама было прынятае рашэнне аб правядзенні ў пачатку сакавіка паседжання Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.

Апроч таго, бакі дамовіліся аб сумесных дзеяннях па пераадоленні эканамічных праблем. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне ў сувязі з яе рэзкім абвастрэннем.