Лукашэнка даручыў Рыжанкову правесці перамовы з Літвой аб адкрыцці мяжы
Лукашэнка даручыў Рыжанкову правесці перамовы з Літвой аб адкрыцці мяжы / gpk.gov.by
МЗС Беларусі правядзе перамовы з літоўскім бокам па сітуацыі на мяжы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
"Міністру замежных спраў арганізаваць перамовы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання пунктаў пропуску на сумеснай мяжы — з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за дадзены напрамак", — сказана ў паведамленні.
Каардынаваць працэс перамоваў даручана дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу.
Літва закрыла мяжу з-за метэазондаў, улады гэтай краіны кажуць, што мяжа будзе зачынена як мінімум да 30 лістапада.