Лукашэнка абяцае новыя школьныя падручнікі да 1 верасня 2019 года

Лукашэнка абяцае новыя школьныя падручнікі да 1 верасня 2019 года

Новыя школьныя падручнікі будуць падрыхтаваныя на працягу двух гадоў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскай педагагічнай нарадзе, якая праходзіць у Мінску. 

"Аснова школьнага навучання — добры падручнік. Гэта тое, што шмат у чым вызначае якасць ведаў вучняў. Нагадваю галоўнае патрабаванне: змест навучальнага матэрыялу павінен быць аптымальным па аб'ёме, інфармацыі і яе глыбіні. Да 1 верасня 2019 года мы будзем мець новыя падручнікі", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.