Лось пад Слуцкам сутыкнуўся з аўтамабілем і забіў двух пасажыраў (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 9 жніўня.
Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася ўвечары ў нядзелю, 9 жніўня. Ратавальнікаў выклікалі да вёскі Буда Грэская Слуцкага раёна.
Як паведамляе interfax.by, незадоўга да 22-й гадзіны ратавальнікам паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля. Яго кіроўца сутыкнуўся з лосем, які выйшаў на праезную частку.
Пры здарэнні загінулі два пасажыры аўто. Ратавальнікам давялося іх дэблакаваць. Мяркуючы па фота з месца падзеяў, лось таксама загінуў.
Фота: kurjer.info