Літва ў 2014-м не пусціла да сябе больш за 1300 беларусаў
Больш неўязных было толькі з Расіі — 1618.
Расіяне і беларусы склалі асноўную колькасць грамадзян, якіх у 2014 годзе не пусцілі на тэрыторыю Літвы. Пра гэта інфармуе ru.delfi.lt са спасылкай на МУС Літвы.
Колькасць непрапушчаных у Літву асоб у 2014-м павялічылася ў параўнанні з 2013 годам на 17% — з 2865 да 3448 чалавек. Найбольш сярод іх расіян — 1618 чалавек (у 2013-м — 1198). Другое месца займаюць грамадзяне Беларусі — 1341 (на 5% больш, чым у 2013 годзе).
Таксама летась у Літву не прапусцілі 144 грамадзян Грузіі, 70 — Украіны, 52 — Кіргізіі, 50 — Арменіі, 39 — Казахстана, 20 — Малдовы, 17 — Таджыкістана.
Фота — ru.delfi.lt