Літва і Польшча згодныя размясціць сілы хуткага рэагавання NATO

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што краіны-ўдзельніцы саміта дамовіліся, што ў склад сілаў хуткага рэагавання будуць уваходзіць некалькі тысяч вайскоўцаў. У сваім выступе ён падкрэсліў, што такія войскі ствараюцца ў адказ на агрэсіўную палітыку Расіі.

"Трэба яшчэ таксама паглядзець, дзе будуць размяшчацца апорныя пункты", — сказаў Расмусэн. ВВС інфармуе, што краіны Балтыі, Польшча і Румынія ўжо выказалі гатоўнасць размясціць на сваёй тэрыторыі сілы хуткага рэагавання.

Фота — Reuters