Літва адновіць балоты на мяжы з Беларуссю — на ўсялякі выпадак

Болото в Литве / LRT
Літва адновіць балоты ўздоўж сваёй мяжы, каб выкарыстоўваць іх як лінію абароны на выпадак уварвання з боку Беларусі, піша літоўскае выданне LRT.
Зараз спецыялісты Міністэрства навакольнага асяроддзя вызначаюць, на якіх тэрыторыях аднаўленне балот мае найбольшы сэнс.
"Папярэднія ацэнкі паказваюць, што каля 3-4% памежных тэрыторый могуць быць пераўтвораны назад у водна-балотныя ўгоддзі. Мы чакаем канчатковай ацэнкі ад Узброеных Сіл, — заявіў намеснік міністра абароны Томаш Годляўскас.
На пілотныя праекты па аднаўленні тарфянікаў у наступным годзе выдзяляць каля 10 мільёнаў еўра.
Расійскія прапагандысты ў Telegram высмяялі планы краін Балтыі. Але выданне Politico нагадвае, што ў лютым 2022 года Кіеў паспяхова выкарыстаў балота, каб спыніць расійскае наступленне. Ваенныя падарвалі дамбу на рацэ Ірпень, каб аднавіць забалочаную пойму, і расійскія танкі ўвязлі ў брудзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.