Літоўцы затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі
Рэкордная кантрабанда беларускай вытворчасці / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўцы затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Здарылася гэта на мяжы з Польшчай.
Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, беларус сцвярджаў, што вязе ў Заходнюю Еўропу на грузавіку Mercedes Benz мэблю. Літоўскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў скрынках з-пад печыва. Кошт кантрабанды складае 2,6 млн еўра. Для 2024 года гэта рэкорд.
Кантрабандны груз і грузавік затрыманыя. Кіроўца Каўнаскім раённым судом арыштаваны на тры месяцы.
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba