Літоўцы не прапусцілі "радыеактыўны цягач" з Беларусі

Літоўскія памежнікі не прапусцілі "радыеактыўны цягач" з Беларусі. Здарэнне адбылося ў ноч на пятніцу на памежным пасту Мядзінінкай. Дакументы 61-гадовага кіроўцы аўтамабіля DAF з беларускімі дзяржнумарамі былі ў парадку, інфармуе Delfi. Аднак пры праходжанні транспартнага сродку праз "радыяцыйную браму" спрацаваў сігнал, які паведаміў пра перавышэнне радыяцыйнага фону.

Высветлілася, што груз (брыкеты з драўнянага пілавіння) выпраменьвае 0,35 мікразіверта, або 35 мікрарэнтген/г. Дапушчальная норма — 0,2 мікразіверта, або 20 мікрарэнтген. Памежнікі кваліфікавалі і крыніцу выпраменьвання — цэзій 137 (па даўгавечнасці ён лічыцца адным з самых небяспечных ізатопаў у прыродзе).

Вядома, што адпраўнік грузу — беларуская фірма, атрымальнік — прадпрыемства з-пад Каўнаса. Сёння ўначы кіроўца і грузавік вярнуліся ў Беларусь.

Фота: obzor.lt