Лідчук два дні трымаў у палоне і катаваў сваю дзяўчыну
Хлопец прыраўнаваў дзяўчыну да яе ранейшых кавалераў.
Крымінальную справу на 26-гадовага лідчука міліцыя пачала пасля звароту лідчанкі, якая заявіла, што хлопец яе збіў. У ахвяры, як піша БЕЛТА, былі множныя ўшыбы, тэрмічныя апёкі і ранкі.
Высветлілася, што маладыя людзі некалькі месяцаў разам здымалі кватэру. Падчас аднаго з застолляў хлопец прыгадаў, што яго сяброўка раней сустракалася з іншымі мужчынамі, і прыраўнаваў яе.
Два дні ён трымаў дзяўчыну ў палоне і катаваў. Ёй удалося вырвацца на волю, толькі калі дамарослы Атэла ўзяў сябе ў рукі і супакоіўся.
Фота — podrobno.altervista.org