Лідару страйкама "Беларуськалія", які нядаўна выйшаў на волю, далі 25 сутак

Лідар страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні" і "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Выязны суд адбыўся яшчэ ў панядзелак у будынку Салігорскага РАУС, паведамляе ў Telegram прэс-служба страйкама.
21 верасня група шахцёраў сабралася, каб падтрымаць Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на паверхню і агучыў палітычныя патрабаванні. Міліцыя затрымала 22 чалавек. Усіх, акрамя Бокуна, у той жа дзень адпусцілі.
Анатоль Бокун нядаўна выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.