Лекцыі віцебскага доктара-палітэмігранта збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў
Уладзімір Мартаў
Лекцыі віцебскага доктара-палітэмігранта збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў на YouTube. Уладзімір Мартаў распавядае пра стрэс, дэпрэсію, эвалюцыю мозгу, свядомасць і іншыя рэчы, звязаныя з нейрабіялогіяй і псіхафізіялогіяй. А апошняе яго відэа прысвечанае філасофіі смерці і страху небыцця.
Лекцыі выходзяць на YouTube-канале экс-дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка. Яна таксама ўжо некалькі гадоў жыве ў эміграцыі.
Уладзімір Мартаў атрымаў вядомасць у 2020 годзе, калі шчыра казаў пра смерці ад кавіду, крытыкаваў сістэму аховы здароўя і яе фальшывую статыстыку. За гэта яго звольнілі з працы.
14 траўня 2024 года Мартава затрымалі ў горадзе Мурына Ленінградскай вобласці. Былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай меддапамогі быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.
У Беларусі на яго пачалі крымінальную справа: за інтэрв'ю замежнаму СМІ доктара абвінавацілі ва "ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". Пасля ягонага затрымання ў клініцы, дзе ён раней працаваў, правялі праверку і звольнілі галоўнага доктара.