Аляксандр Мілінкевіч — у рэанімацыі

Аляксандр Мілінкевіч 

Аляксандр Мілінкевіч  / Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч — у рэанімацыі. Стан палітыка і навукоўцы вельмі цяжкі, паведаміла яго жонка.

Мілінкевічу зрабілі складаную аперацыю.

"Аперацыя стэнтавання была на соннай артэрыі, дзе 80% прасвету было закрыта тромбам. 
Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крывабег вельмі напружаны, ціск вельмі высокі. 
Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся", — напісала жонка палітыка Іна Кулей.

Аляксандр Мілінкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднанай апазіцыі ў 2006 годзе. Пасля 202 года ён пакінуў Беларусь, апошнім часам узначальвае Вольны Беларускі Універсітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.