Беларусы-2025: кім мы сталі і што нам пагражае? Эфір
Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё
Напрыканцы мінулага тыдня ў Варшаве прайшла IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.
Адным з гасцей гэтага мерапрыемства стаў госць нашага сённяшняга эфіру — палітык і кіраўнік Вольнага Беларускага Ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч.
Якія пытанні уздымаліся падчас канферэнцыі і якія ідэі гучалі? Пра што спрачаюцца беларусы ў 2025 годзе і як не пераўтварыцца ў “тую самую апазіцыю, якая нічога не робіць”?
Адказы на гэтыя пытанні шукаем у эфіры Еўрарадыё.