Лекара адной з мінскіх паліклінік арыштавалі за падробку дакументаў

Лекар сваю віну не прызнаў / pixabay.com
Лекара адной з мінскіх паліклінік арыштавалі на тры месяцы за падробку афіцыйных дакументаў — рэцэптаў на кроплі для вачэй. Летам 2023-га яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за вымагальніцтва.
Зламыснік — 55-гадовы замежнік, які мае від на жыхарства ў нашай краіне. Падчас ператрусаў у яго знайшлі розныя рецептурныя бланкі, а ў камп'ютары — электронныя ўзоры дакументаў з пячаткамі і подпісамі іншых лекараў.
Лекар сцвярджаў, што ні ў чым невінаваты, а рэцэпты атрымліваў ад свайго знаёмага, які прасіў атрымаць на іх лекі. Аднак высветліць асобу гэтага знаёмага следства не змагло.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.