Лекар Пастноў будзе працаваць у клініцы, дзе ён быў на прымусовым лячэнні
Гэта Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі. Лекар працаваў там і да лячэння.
Менавіта там Ігару Пастнову прапанавалі працягнуць працу, перадае БелаПАН. Нагадаем, што віцяблянін больш за месяц знаходзіўся на прымусовым лячэнні.
	
	Пастноў кажа, што цяпер ён на бальнічным, і яго ніхто не звольніў. Галоўны лекар клінічнага цэнтра прапанаваў яму стаць лекарам-нарколагам.
	
	Нагадаем, што віцябляніна адправілі на прымусовае лекаванне пасля публікацыі ў інтэрнэце відэаролікаў, дзе ён крытыкаваў сістэму аховы здароўя на Віцебшчыне. 20 верасня Пастнова перавялі з псіхіятрычнай лякарні ў дзённы стацыянар. Ён перакананы, што прымусовае лячэнне было спынена дзякуючы праваабаронцам.
	
	Цяпер Пастноў плануе звяртацца ў Камісію ААН па правах чалавека. Таксама ён працягне абскарджваць у судах сваё змяшчэнне пад прымусовае лячэнне.
	
	Фота — kurier.me
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
