Курсы еўра і расійскага рубля сёння знізіліся
У панядзелак, 20 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс еўра знізіўся на 40 рублёў — да 12980, таргі па долары не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складае 9570 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 286 да 285 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 17 студзеня, курсы долара і еўра выраслі на 10 рублёў, а курс расійскага рубля не змяніўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net