Дальняя дуга: пра гандаль з М’янмай, закрыццё межаў і санкцыі ЕС — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Пакуль Лукашэнка дамаўляўся з М’янмай пра “ўзаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва”, у Еўрасаюзе рыхтавалі чарговы пакет санкцый у дачыненні да яго рэжыму, а Літва праводзіла кансультацыі з Польшчай і Латвіяй наконт сумеснага блакавання беларускай мяжы ў выпадку неабходнасці. А такая неабходнасць, назіраючы за ростам спробаў нелегальных пераходаў польскай мяжы і залёты метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ў Літву і Латвію, можа ўзнікнуць.
Якія выгоды ад гандлю з М’янмай атрымае Беларусь і ці здольная замяніць “дальняя дуга” еўрапейскі рынак для беларускіх тавараў? Чым адметны новы санкцыйны пакет Еўрасаюза і ці працуюць санкцыі? Ці рэальная пагроза закрыцця межаў з Беларуссю не толькі Літвы, але і Польшчы ды Латвіі і як гэта можа ўдарыць па эканоміцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Праграма выходзіць раз на два тыдні.