Курсы долара і еўра ў сераду працягнулі падзенне

Долары, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
На таргах на Беларускай валютна-фондавй біржы 7 траўня курсы долара і еўра працягнулі падзенне.
Долар абваліўся да мінімуму за 1 год і 9 месяцаў і ўсутыч наблізіўся да 3 рублёў. Курс еўра дэманструе месячны мінімум. А вось расійскі рубель дасягнуў максімумальнага паказчыка за 1,5 месяца.
Вынікі валютных таргоў 7 траўня:
Долар ЗША: 3,0062 (−0,0065 / −0,22%);
Еўра: 3,4000 (−0,0050 / −0,15%);
Расійскі рубель: 3,6803 (+0,0011 / +0,03%);
Кітайскі юань: 4,1471 (−0,0044 / −0,11%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.