Курс еўра ў сераду вырас на 6 капеек, якія страціў напярэдадні

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 траўня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют.

Курс еўра вырас на 6 капеек, якія страціў напярэдадні, і дасягнуў тыднёвага максімуму. Расійскі рубель дасягнуў максімальнага паказчыку за 11 месяцаў

Вынікі валютных таргоў 14 траўня:

Долары ЗША: 3,0155 (+0,0079 / +0,26%);
Еўра: 3,3966 (+0,0666 / +2,00%);
Расійскія рублі: 3,7213 (+0,0126 / +0,34%);
Кітайскія юані: 4,1667 (+0,0010 / +0,02%).

Курс еўра ў сераду вырас на 6 капеек, якія страціў напярэдадні
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.