Курс еўра ў панядзелак у Беларусі страціў амаль 5 капеек

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 траўня панізіліся курсы долара і еўра. Долар паказвае мінімум за пяць дзён. Еўра страціў амаль 5 капеек і адкаціўся да мінімальнага паказчыку за амаль тры тыдні.
Затое курс расійскага рубля вырас — амаль да двухтыднёвага максімуму.
Вынікі валютных таргоў 5 траўня:
Долар ЗША: 3,0326 (-0,0079 / -0,26%);
Еўра: 3,4470 (-0,0458 / -1,31%);
Расійскі рубель: 3,6592 (+0,0035 / +0,10%);
Кітайскі юань: 4,1785 (-0,0033 / -0,08%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.