Курс долара ў Беларусі вырас больш як на 1 капейку

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах 14 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 1,2 капейкі, дасягнуўшы максімуму за апошнія пяць дзён.

Здзелак па еўра не было, а расійскі рубель падаражэў нязначна.

Вынікі валютных таргоў 14 ліпеня:

Долары ЗША: 2,9423 (+0,0121 / +0,41%);
Еўра: 3,4229 (таргоў не было)
Расійскі рубель: 3,7403 (+0,0001 / +0,00%);
Кітайскі юань: 4,0935 (+0,0081 / +0,20%).

Курс долара ў Беларусі вырас больш як на 1 капейку
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.