Курс долара афіцыйна апусціўся ніжэй за 3 рублі

Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 траўня курс долара знізіўся амаль на 2 капейкі і апусціўся ніжэй за 3 рублі. Гэта мінімальны паказчык за 1 год і 11 месяцаў.
Амаль 4 капейкі страціў курс еўра, панізіўшыся да дзесяцідзённага мінімуму. Курс расійскага рубля павялічыўся на 1,5 капейкі і дасягнуў максімальнага паказчыка за 2 гады і 3 месяцы.
Вынікі валютных таргоў 29 траўня:
Долары ЗША: 2,9968 (-0,0193 / -0,64%);
Еўра: 3,3811 (-0,0372 / -1,09%);
Расійскія рублі: 3,7777 (+0,0154 / +0,41%);
Кітайскія юані: 4,1464 (-0,0273 / -0,65%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.