Ксяндза Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў, перавялі ў СІЗА

Ксёндз Генрых Акалатовіч

Ксёндз Генрых Акалатовіч / katolik.life

Сярод вязняў, вызваленых 2 ліпеня па памілаванні Лукашэнкі, няма каталіцкіх ксяндзоў. Аднак вядома, што ксяндза Генрыха Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў зняволення, перавялі ў СІЗА, піша katolik.life.

Акалатовіча асудзілі па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржавы". Яго прысуд набыў моц, і ксяндза перавялі ўжо ў калонію. Але нечакана яго зноў вярнулі ў СІЗА Мінска.

Выданне мяркуе, што гэта добры знак і ксяндза могуць рыхтаваць да вызвалення. На думку вернікаў, вызваленню арыштаваных каталіцкіх святароў паспрыяе прыезд новага Апостальскага Нунцыя.

Акалатовічу 65 гадоў, у яго ёсць хранічныя захворванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.