Крышціяну Раналду спачатку затрымала паліцыя, а пасля яго абразіў заўзятар

Мадрыдскі "Рэал" перамог у матчы чэмпіянату Іспаніі "Вальядалід" — 4:3.

Пасля гэтай гульні нападаючы "Рэала" Раналду разам са сваёй сяброўкай ехаў на аўтамабілі, але яго спыніла паліцыя для праверкі дакументаў. Іх у футбаліста не аказалася. Пакуль ішло разбіральніцтва, каля аўтамабіля сабраліся мінакі, якія пазналі Крышціяну. Адзін з іх абразіў форварда і быў затрыманы, ноч ён правёў за кратамі. А Раналду паліцыянты адпусцілі пасля таго, як яму прывезлі дакументы, інфармуе El Mundo Deportivo.

Фота — АР