Краіны Цэнтральнай Азіі засталіся без электрычнасці
25 студзеня краіны Цэнтральнай Азіі засталіся без электрычнасці. Без святла засталіся Кыргызстан, Казахстан, Узбекістан.
Як піша kloop.kg, у "Нацыянальнай электрасетцы Кыргызстана" патлумачылі, што электрычнасць выключылася ва ўсёй энергасістэме Цэнтральнай Азіі, бо пасля падзення напружання спрацавала аўтаматыка.
Прычына аварыі ўдакладняецца.
Энергетыкі Кыргызстана плануюць выйсці з цэнтральнаазіяцкага энергакальца і аднавіць падачу электрычнасці ў свае рэгіёны.