Колькасць ахвяр пажару ў шматпавярховым жылым доме ў Лондане дасягнула 12
Колькасць ахвяр пажару ў шматпавярховым жылым доме ў Лондане дасягнула 12. У паліцыі не выключаюць, што іх можа быць больш. Пажар у Грэнфэл-таўэр у Паўночным Кенсінгтане здарыўся ўначы 14 чэрвеня. Агонь ахапіў амаль увесь 24-павярховы будынак. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, у той момант там магло быць да 600 чалавек. Пацярпелі 68 жыхароў дома, 18 з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Ёсць зніклыя без вестак, колькасць якіх улады не агучваюць. Пажарныя працягваюць аглядаць будынак, на некаторых паверхах якога агонь дагэтуль не патушаны. Прычына ўзнікнення пажару пакуль невядомая.
Паведамляецца, што жылы дом быў пабудаваны ў 1974 годзе. Нядаўна ў ім быў праведзены буйны рамонт.