Кітайскае ТБ патрабуе выдаліць відэа размовы Пуціна і Сі пра перасадку органаў

Пуцін і Сі 

Пуцін і Сі  / AFP

Кітайская медыякарпарацыя прымусіла Reuters выдаліць відэа размовы Пуціна і Сі Цзіньпіна пра перасадку органаў і жыццё да 150 гадоў. Адмовіцца выдаляць ролік Reuters не магло, бо аўтарскія правы належаць дзяржаўнаму тэлеканалу CCTV.

На CCTV заявілі, што "рэдакцыйная апрацоўка матэрыялу прывяла да відавочнага скажэння фактаў і сцвярджэнняў". У той жа час у Reuters гэта адмаўляюць.

Дарэчы, размова палітыкаў пра трансплантацыю ў Кітаі можа гучаць двухсэнсоўна. Справа ў тым, што ўжо не першае дзесяцігоддзе праваабаронцы, у тым ліку з ААН, занепакоеныя практыкай прымусовага даставання органаў у вязняў з ліку этнічных ці рэлігійных меншасцяў — напрыклад, уйгураў. Кітай — адзін з лідараў у "чорнай транспланталогіі", пры наяўнасці вялікіх грошай тут можна вельмі хутка зрабіць перасадку любога органа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.