Кітайцы — першыя. Нацыянальны футбольны стадыён спачатку апрабуюць не расіяне

На новым стадыёне ў Мінску, які дабудоўваюць кітайцы, першымі згуляюць не расіяне / Getty Images
Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Васілевіч абвясціў пра правядзенне кантрольнага спарынгу зборнай Беларусі са зборнай Кітая на новым Нацыянальным стадыёне.
— Матч адбудзецца на новым стадыёне, але гэта не будзе матч-адкрыццё. Першая сустрэча на арэне пройдзе да 10 чысла са зборнай Кітая, — сказаў Васілевіч.
Што тычыцца аншлага, то мы заўсёды чакаем яго на матчы з Расіяй, дадаў ён.
У зборнай Кітая на 5 і 10 чэрвеня запланаваныя матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету супраць Інданезіі і Бахрэйну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.