Кіраўнікі КДБ Беларусі і СЗР Расіі сустрэліся ў Віцебску
У Віцебску 3 чэрвеня адбылася сустрэча старшыні КДБ Беларусі Івана Тэртэля і дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі Сяргея Нарышкіна.
Як паведамляе прэс-служба дзяржбяспекі Беларусі, кіраўнікі спецслужбаў дамовіліся сумесна супрацьстаяць "дэструктыўнай дзейнасці Захаду", якая на іх думку нацэлена "на дэстабілізацыю палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на прасторы саюзнай дзяржавы".