Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС сустрэліся са сваякамі палітвязняў
16 чэрвеня кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС сустрэліся ў Мінску са сваякамі беларускіх палітвязняў. Як паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, яны выказалі "поўную салідарнасць і сваё суперажыванне".
"Мы заклікаем усе сем'і палітвязняў не губляць надзею і выказваем ім падтрымку з боку ЕС, — гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы. — Мы глыбока ўражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых i падзяляем іх чаканні моманту, калі свабода і справядлівасць перамогуць у Беларусі".
У Беларусі налічваецца амаль паўтысячы палітзняволеных. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі жонкі Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.
Сустрэча дыпламатаў і сваякоў беларускіх палітвязняў / facebook.com/EUinBelarus