Кіно не для ўсіх: чым жыве беларускі кінематограф — стрым
Па старой савецкай традыцыі, пераемнікам якой з’яўляецца лукашэнкаўскі рэжым, усё, што ідэалогіі гэтага рэжыму не адпавядае ці проста не падабаецца чыноўнікам, імкнуцца забараніць. Не дапусціць кінапаказаў, не дазволіць правядзення выстаў ці канцэртаў, арыштаваць ці змусіць да эміграцыі творцаў. Але фільмы ўсё адно здымаюцца і да гледачоў даходзяць, канцэрты і выставы адбываюцца.
Што адбываецца з беларускім кінематографам сёння? Ці магчыма зрабіць так, каб зняты фільм не дайшоў да гледача? Як вымушаная эміграцыя ўплывае на беларускі кінематограф і ці магчыма здымаць беларускае кіно ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.