Хусіцкая ракета выбухнула ў раёне галоўнага аэрапорта Ізраіля

Ракетный удар по Бен Гуриону

Ізраільскія службы экстранага рэагавання ачышчаюць дарогу побач з аэрапортам Бен-Гурыён / Getty Images

Ізраільскія ўлады паведамілі, што ракета, запушчаная з Емена, упала недалёка ад галоўнага тэрмінала аэрапорта Бен-Гурыён у нядзелю раніцай 4 мая 2025 года.

З-за выбуху чацвёра чалавек атрымалі раненні, яшчэ двое пацярпелі па дарозе ў сховішча, паведамілі ізраільскія СМІ са спасылкай на службы экстранага рэагавання.

Міністр абароны Ізраіля Ізраіль Кац паабяцаў удар у адказ.

Скорая помощь в аэропорту Бен Гурион

Аэрапорт на некаторы час быў зачынены для вылетаў, але пасля яго нармальная праца была адноўлена.

Хусіты, падтрымліваемая Іранам паўстанцкая групоўка з Емена, рэгулярна праводзіць ракетныя атакі па Ізраілю ў знак салідарнасці з ХАМАСам у Газе. Практычна ўсе запускі перахоплівае ізраільская сістэма ППА.

Раней групоўка таксама ажыццяўляла атакі на караблі ў Чырвоным моры, у тым ліку на ваенныя караблі ЗША і Вялікабрытаніі. У адказ на гэта марская групоўка адказвала паветранымі налётамі на базы хусітаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.